Lyrics

Салавей спявае з вечара ў даліне, Выйдзі, выйдзі дзяўчына, хоць бы на хвіліну. Я вазьму гармонік, полечку зайграю, Выйдзі, выйдзі мілая, я ж тябе чакаю. Пачакай жа трошачкі, Мілы мой. Пачакай жа трошачкі, Мілы мой. У расе халоднай занямеюць ножкі, Дай жа данясу тябе я да той дарожкі. Вузенькая кладка над ракой глыбокай – Галава закружыцца у імгненне вока. Ну тады перанясі, Мілы мой. Ну тады перанясі, Мілы мой. Перайшоў палогу, трэба ж і другую Не змагу данесці, як не пацалую. Я і не зауважыў, як зайшоў у грэчку, А яна ўсё думае – пераходзім рэчку. Што ты, што ты, родненькі, Мілы мой. Што ты, што ты, родненькі, Мілы мой. Што ты, што ты, родненькі, Мілы мой. Што ты, што ты, родненькі, Мілы мой.
Lyrics powered by www.musixmatch.com
instagramSharePathic_arrow_out