Lyrics

Ва установе пітнай, карчме "Чырвоны штраль" Сустрэнецца паляква, габрэй, ліцвін, маскаль. Сядзяць кантрабандысты, агенты, махляры І чаркамі жанглююць да позняе пары. Замовіў Зміцер Пізнэр "Сто грам!"- сказаў Адам, А не тутэйшы гіцаль сказаў:"Хачу мадам" Але афіцыянт яго прылюдна адчытаў: "У нас тут профіль пітны, мадамы праз квартал". Заўсёды гул! (Заўсёды гул!) Заўседы баль! (Заўседы баль!) І музыка ў карчме "Чырвоны штраль". А я сяджу ў цянёчку Мяне не бачна там І слухаю, што кажа савецкі капітан. Бо капітан Ягораў, як вып'е дзвесце грам Сакрэты без прымусу распавядае сам. Капітан Ягораў, чырвоны як бурак, Упэўнена гавора пра іхні новы танк Ён кажа:"Мы захопім усё на ўсёй зямлі!" "Вам, можа, ужо хопіць?" "Э, ты што, яшчэ налі!" Заўсёды гул! (Заўсёды гул!) Заўседы баль! (Заўседы баль!) І музыка ў карчме "Чырвоны штраль". Так капітан штоночы своё працягваў шоў Ды вось бяда: аднойчы да дому не дайшоў. Бо не тутэйшы гіцаль ці іншы прайдзісвет Адправіў капітана ў значна лепшы свет. Ва ўстанове пітнай, карчме "Чырвоны штраль" Нікого не цікавіць высокая мараль Хто за тостам, хто без тосту, а хто наогул спіць Але за капітана ніхто не будзе піць.
Lyrics powered by www.musixmatch.com
instagramSharePathic_arrow_out