Lyrics

Наступная станцыя "Няміга" З часам губляюцца тыдні, гады І ўжо забываю кім была ты Ужо не згадаю дзе тыя шляхі, Якія дарэмна абралі мы Час замятае сцяжынаў сляды Чуваць толькі горыч модлаў, мальбы Чаму так хутка мінаюць Хвіліны, гадзіны, часіны моманты й дні Размова і ўжо незнаёмы яны Здаецца далёка, але нібы поруч Дзесці тута, са мной ты Да цябе бягу ўжо не маю сіл І гэты ненавісны дождж усе вочы зліў Паўз натоўп, праз боль я к табе іду На Нямізе я цябе знайду Да цябе бягу ўжо не маю сіл І гэты ненавісны дождж усе вочы зліў Паўз натоўп, праз боль я к табе іду На Нямізе я цябе знайду Голас суціх і слоў не чуваць Але маўчыні той не доўга трываць Бо сэрца нязломна і гучна крычыць А потым у цішы баліць Я зноў нібы ў сне Лячу ў чарадзе Нязбытных спадзеваў Мрояў гурбе Подыха волі мне не стае Пяшчоты вачэй тваіх не стае Даруй за строфы летніх начэй Даруй тым словам пра песні табе У адное імгненне я страціў цябе Адным імгненнем згубіў сам сябе Да цябе бягу ўжо не маю сіл І гэты ненавісны дождж усе вочы зліў Паўз натоўп, праз боль я к табе іду На Нямізе я цябе знайду Да цябе бягу ўжо не маю сіл І гэты ненавісны дождж усе вочы зліў Паўз натоўп, праз боль я к табе іду На Нямізе я цябе знайду Дні прамінулі але рэха жыве Жыве ўва мне, жыве ў табе У дрэвах, у сонцы, на вуснах жыве Пад сэрцам, на вейках, у кветках жыве У ліпеньскіх зорах вечна жыве У чатах і словах жыве Няхай надалей жыве Жыве дзеля цябе У маёй галаве Вечна, вечна, вечна, вечна жыве. Да цябе бягу ўжо не маю сіл І гэты ненавісны дождж усе вочы зліў Паўз натоўп, праз боль я к табе іду На Нямізе я цябе знайду Да цябе бягу ўжо не маю сіл І гэты ненавісны дождж усе вочы зліў Паўз натоўп, праз боль я к табе іду На Нямізе я цябе знайду
Lyrics powered by www.musixmatch.com
instagramSharePathic_arrow_out