Lyrics

У нас мала часу Гэта апошні? Памяць летніх дзён развеецца сняжынкай Шэрань шчэрыць за вакном, на вейках таюць льдзінкі Бо зноў і зноў, ля сэрца Лёд сцінае кроў І ўжо не можна дапамоч Снег, плюс-мінус пяць Цяпер звычайная справа Людзі за цёплай шыбай лятуць кудысь апантана А я не магу развіваць такую шалёную хуткасць На СТА, на жаль, не прайшоў свой тэст на гнуткасць Але што мне рабіць (хм) Я не выканаў свой план на год Не магу ж спыніць гэткі карагод (не) Годзе грукаць у дзверы Я вам не адчыню іх Стары год можа ўцекчы з хуткасцю палёта кулі Пакуль не наб'ю ябальнік тым тварам Пакуль сэрца не ахоплена новым пажарам Пакуль маці не скажу Як яе люблю Аж покуль не закончу Улюбёную гульню Я свой мясцовы, тут Старагодні, тутэйшы У каробцы мазгавой Грудной клетцы, нібы ў вежы Са сваім палонным баўлю час няспешна Гэй там звонку! Каму там з вас смешна? Я купіў новы каляндар Але год шчэ не скончаны На дарозе жыцця Я стаю ледзь не на абочыне І з гэтага шляху мне Напэўна, не збочыць ужо Злева, справа чыста Значыць я пайшоў Траекторыі вызначыны Ужо дзесьці наверсе Мне проста засталося Дапісаць ту песню Памяць летніх дзён развеецца сняжынкай Шэрань шчэрыць за вакном, на вейках таюць льдзінкі Бо зноў і зноў, ля сэрца Лёд сцінае кроў І ўжо не можна дапамоч Памяць летніх дзён развеецца сняжынкай Шэрань шчэрыць за вакном, на вейках таюць льдзінкі Бо зноў і зноў, ля сэрца Лёд сцінае кроў І ўжо не можна дапамоч
Lyrics powered by www.musixmatch.com
instagramSharePathic_arrow_out