Lyrics

Пачвары ды чэрці вядуць карагоды Русалкі ўздымаюць чорныя воды Нябожчык свае расплюшчвае вочы Знойдзе ахвяру ён гэтай ноччу Там, дзе цені здымаюць маскі Мы пачынаем жахлівыя казкі Там, дзе ў сутаргах корчацца дрэвы Як летанія гучаць нашы спевы Кожны дзень чую постаць Што за маёй спіною На шые подых млосны Крык гучыць цішынёю Ззяе халоднае сонца Льецца халодным потам Сэрца ўдарам моцным Б'е, заміраючы потым Жах! Толькі жах у вачах Што я бачу ў змроку Жах, гэты жах, не ўцячы Я згубіў дарогу Крок, кожны крок у галаве Адгукнецца болем Жах, гэты жах Маю ламае волю Што я бачу ў змроку Я згубіў дарогу Вусны сыходзяць кроўю Ды на вачах апёкі Смяецца яна нада мною Гіне сонейка ў змроку Цень нараджаецца ноччу Калі ўзыходзіць поўня Яна за спіною крочыць Яна палюе за мною Жах! Толькі жах у вачах Што я бачу ў змроку Жах, гэты жах, не ўцячы Я згубіў дарогу Крок, кожны крок у галаве Адгукнецца болем Жах, гэты жах Маю ламае волю Што я бачу ў змроку Я згубіў дарогу Жах! Выдзірае вочы Жах! Абуджае ноччу Жах! За маёй спіною Што будзе са мною? Жах! Выдзірае вочы Жах! Абуджае ноччу Жах! За маёй спіною Што будзе са мною? Цені не знікнуць у поўдзень Цені імчацца зграяй Толькі сонца зыходзіць І ратаванне знікае Цень хаваецца ў цемры Цемра глядзіць у мае вочы Цень драпежным зверам За кожным з вас сочыць Жах! Толькі жах у вачах Што я бачу ў змроку Жах, гэты жах, не ўцячы Я згубіў дарогу Крок, кожны крок у галаве Адгукнецца болем Жах, гэты жах Маю ламае волю
Lyrics powered by www.musixmatch.com
instagramSharePathic_arrow_out