Lyrics

Удалеч з перамежжа сцежка пабяжыць Тым, хто тут застаўся, не стаяць крыжы Маці-небяспека, ты нас барані Бо жыццё залежыць ад гэтае гульні Дзе, з якога боку, будзе родны край? Ці бяжы хутчэй за кулі, ці памірай Калі неба чорнае, быццам бы сляпы Толькі шлях мне кажуць белыя слупы Сэрца судрыгнецца, чуя стрэлаў гром Я ўжо забыўся дзе радзімы дом Дзе, з якога боку, будзе родны край? Фартуна, перамытніка турмой не сустракай За калючым дротам сонца прамяні Толькі дрот ня можа сэрца мне спыніць У неба хутка уздымуць зоры-ліхтары Я тады пакіну гэтыя муры Вось мая дарога, вось мой родны край За апошнім крокам труною сустракай Вось мая дарога, вось мой родны край За апошнім крокам спакоем сустракай
Lyrics powered by www.musixmatch.com
instagramSharePathic_arrow_out